Гішпанскі круль
Хацеў "пяць-нуль",
Ды нашыя перамаглі -
Чатыры нам гішпанцы забілІ!
Цяпер хай кожны макароннік
Разрэжыць срэбраную сталь!
Ды не, наш "бацька" не разбойнік,
Мы проста заслугоўваем мэдаль...
Nike Air Presto Fly
А рэйкi ўсё лятуць
у непагадзь, у неба.
У забыццi аточаных дарог
Хаваюць пасажыры
хто кавалак хлеба,
А хто ў далоню ўцiснуты часнок.
Не лепшы час для ўсякiх вандраванняў,
Так недарэчна з дому ад'язджаць.
Але цяпер не задаюць пытанняў,
Цяпер улада вучыцца пытаць.
Якiсьцi жах: апоўначы на поўнач...
Не так аб людзях дбалi каралi.
Асаднiкi... Кавалак хлеба побач
З кавалкам беларускае зямлi.
Women's Fashion
Свет гіне. Лжэмастацтва метастазы
і лжэлітаратуры паранойя
няўхільна абяртаюцца абразай
для сэрцаў, не атручаных маною.
Зубаста смеючыся з явы поснай,
у ранг шэдэўра ўзведзенае ліха
з’яўляецца пакутай невыноснай
для зроку адчувальнага і слыху.
Па белым, ператвораным у чорны,
малююць як хто хоча, нават клізмай.
Эротыка ўжо зведзена да порна,
рамантыка – да хцівага цынізму.
Збаёданы паўтоны і адценні,
як быццам, мы не людзі, а прыматы.
Закінутыя ў шафы летуценні
заменены на маты-пераматы
і змешчаны пыхліва на выставах,
на конкурсах і слэмах, у І-нэце…
Нашто ствараць такое? Дзеля славы?
Але ж яна не грэе і не свеціць…
3.06.2013
Womens Footwear Online
Я адпускаю
у былое,
тых, хто чужым
цяпер мне стаў.
Хто на пытанне:
“Ты са мною?..” —
Нічога мне
не адказаў.
І хто пайшоў
дарогай іншай
сярод мільёнаў
тых дарог.
Я тут не Бог,
трымаць каб лішніх,
і асуджаць
я тут —
не Бог.
Nike Fashion