Ты – аблачнынка між хмар –
Воўчых зграй,
Якія плывуць па небе
Услед за ахвярамі
Сонечных удараў.
Я – твой зрок і слых –
Пільную апошні іх крык,
Перад тым,
Як іклы хіжае цемры
Дакрануцца да цела.
Мы – кропляй дажджу –
Нараджаем на тварах слязу,
Якая поўніцца рэхам
Паўнюткіх блакітамі рэкаў
У якіх
Ты аблачынкай між хмараў
Уваскарасаеш ахвяраў
Хмараў
Мяне адраджаеш
Пасля сонечных удараў.