Калі ты кажаш,- "халады
У жніўні жоўтым запануюць,
Лістотай першаю гады
Ў вачах самотна завякуюць..."
Я дакрануся ледзь, крыху,
Сам, нібы лісцік палы з дрэва,
І пацалункам адкажу:
"Шчэ лета досыць не саспела.
І не адквітнеў жытнёвы сон --
Глядзі, гарэзнічаюць птахі...
Крыўі чароўнае палон
Не пакідае месца страхам...
А восень прыйдзе як заўжды
Ліцьвінскай слаўнаю князёўнай:
Ў душы запаляцца агні
Бела-чырвонае бавоўны...
Што ў кожным сэрцы назаўжды
Трапеча вольным лета сцягам...
Калі ты кажаш -- "Халады",
Я адкажу: Бог з намі разам...