Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Абмялела рэчачка

Сярэдняя: 3.3 (15 галасоў)

Абмялела рэчачка
Дагарэла свечачка
А ты сіраціначка
У свет пайшла адна
Астывае печачка
Дзе ты ходзіш, дзетачка
У рваненькіх баціначках
Плачаш ля вакна

Чым ты там сілкуешся
Ды аб чым хвалюешся
Хто табе параду дасць
Што далей рабіць
Як адна гадуешся
Да зімы рыхтуешся
Як адна збіраешся
Ты на свеце жыць

Раскажы, што сталася
Дзе ты пабіралася
А ці шмат накідалі
У торбачку тваю
Ува што убралася
Што рабіць збіралася
Як цябе пакрыўдзілі
У сваім краю….