Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімер Гардзейка

Сярэдняя: 3.4 (17 галасоў)

I у маўчанні, і у словах
Маіх памылак не шукай
Што карыстаюсь роднай мовай
На гэта ты не наракай

Бо чым далей ў жыцці іду я
Тым слова роднае бліжэй
Хто ж яго болей пашкадуе
I данясе вам да вушэй?

Так прыкра, што ад дзетак ў вёсках
Адна маскоўшчына гучыць
Нібы папса, што у кіёсках
Да ночы з ранку верашчыць

Хто страціў мову – страціў розум
Прыродны, свой, што Бог нам даў
Пабіла дзедаў сад марозам
А ты аб гэтым не ўзгадаў

Вам у галовы не уцяміць
Ніколі вам не зразумець
Што на сваёй зямлі гасцямі
Надоўга нельга усядзець

3.01.2002



Сярэдняя: 2.6 (11 галасоў)

Iдуць гады, усё мінаецца
Усе губляюцца сляды
Але любоу не забываецца
I застаецца наўсягды

Зноу бачу я сябе хлапчынаю
А побач вішні ў кветках ўсе
I бачу я цябе дзяўчынаю
I да цябе йду па расе

I потым з рук усё нешта валіцца
Той сон — куды не пагляджу
I цэлы дзень ад самай раніцы
Я зноу хлапчынаю хаджу

Хваробу гэтую ня вылячыць
I мне здаецца — справа у тым
Што маладым я і ня быу яшчэ
А толькі буду маладым

Няхай усё сабе мінаецца
Ўсё адлятае наусягды
Але любоў не забываецца
I нашы лепшыя гады



Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

А ты настрой ніколі не губляй
I на жыццё з ахвотай зарабляй
А як няма табе дзе зарабіць
Дык думай, што рабіць, далей як жыць

А ты любі заўсёды родны край
Заўчасна не лажысь, не памірай
Пра продкаў, пра дзядоў сваіх ўзгадай
Сваю пашану ім, глядзі, аддай

А ты чым горш, тым будзь крапчэй, крапчэй
Глядзі, ні ад каго ты не хавай вачэй
Павагу да сябе заўсёды май
I у руках сябе весь час трымай

А ты назло усім вясёлым будзь
Трывогі ўсе свае адкінь, забудзь
I здзейсніцца усё, што ты хацеу
Каб толькі свет не узяў, не звар’яцеў

А ты, зямляк, рабі наперад крок
Бо лёс табе няздарма даў урок
А ты, браток, у лепшае павер
I будзеш жыць іначай, як цяпер

30.09.2001



Яшчэ не ацэнена

А ці будзе? Ці прыйдзе свабода?
Явіць Госпад нам міласьць сваю?
Ці загіне валошка пад ботам
Пад памсьцлівыя гукі “заб’ю”

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка
I прыймаецца новы закон
А мая ўся ў іржы дубальтоўка
I не бачна прасьвета з вакон

Вось чаму сябе белай варонай
Адчуваю ў краіне сваёй -
Я для ўлады заўжды падазроны
Бо шаную наш прапар з крывёй

Кажуць, ўсякая ўлада - ад Бога
Ну, а гэта — няўжо і яна?
Хоць дарог на ўсе напрамкі многа
Ды на кожнай чакае сьцяна

Валіць з коміну дым са смуродам
Што ж вы паліце, чэрці, ізноў?
Мой жа шлях з беларускім народам
Ды без сённяшніх псэўдапаноў...