Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Абнімі...

Сярэдняя: 4.6 (42 галасоў)
Абнімі ты мяне, маладая, Абніманнем гарачым, агністым, Дый памчымся ад краю да краю Вольнай думкай па свеце цярністым. Ў дзень вясёлы мы сонцам пякучым Заіскрымся ў нябесным прасторы, З ветрам-сокалам душы заручым, Ў пушчу-лес упляцём загаворы. Ўночы сумнаю зоркаю глянем На сады, на амшэлыя хаты; Чары-сон навядзём заклінаннем, Вышлем росы брыльянтныя ў сваты. Узалоцімся ў светлыя слёзы, Ў слёзы-іскры забраных загонаў; Снегам-пухам зардзімся ў марозы, Ўлетку кветкай зайграем чырвонай. Адну песню дзень, ночка хай грае Нам, сіротам, па свеце цярністым... Абнімі ты мяне, маладая, Абніманнем гарачым, агністым.Nike


Вельмі прыгожы верш.

Вельмі прыгожы верш.