Вісіць абраз у маёй хаце
Пад белым вэлюм рушніка.
Яго мне падарыла маці,
Каб абразу малілася дачка.
На абразу там Матка Боска
Ахоўвае маленькага Хрыста .
Яе прасіла маці мая слёзна :
“Ты беражы і маё дзіця”.
Маліла маці на каленях
Аб лепшай долі для дачкі.
Стаіць цяпер у маіх успамінах
Абраз у маці са слязьмі.
І вось нямала год прайшло
Я абразок бяру бярэжна ў рукі.
І адчуваю ад яго сардэчнае цяпло
Абняўшы я кладу яго на грудзі.
Маленькі гэты абразок
Каштоўнасці зусім не мае.
Але ж я еду да яго здалёк
І быццам маці слёзна абдымаю.
Я бачу як з яго глядзіць
Вачыма Маткі Боскі.
Мая матуля і хрысціць
Мяне ў роднай вёсцы.
Лілія Воронова ( Заяц) 22.03.2019