Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Абярэжная песня

Сярэдняя: 3 (1 голас)
Пахіснецца парой Шар зямны пад нагамі, – Я табе, а ты мне Устаяць памагаем. Я цябе берагу Рук сваіх берагамі. Ты мяне беражэш Рук сваіх берагамі. Хмель вясновы Не раз нам галовы закружыць, Захлісне з новай сілай Пачуццяў разводдзе. І з тваіх берагоў Я часамі выходжу... І з маіх берагоў Ты, бывае, выходзіш... Толькі знойдзеш, ці страціш – Ніяк не ўгадаеш. Толькі нашы сустрэчы Жаданей з гадамі. І ў цябе, як прыток, Я ўпадаю, ўпадаю... І ў мяне, як прыток, Ты ўпадаеш, ўпадаеш... ….................................... Пахіснецца парой Шар зямны пад нагамі, – Я табе, а ты мне Устаяць памагаем. Я цябе берагу Рук сваіх берагамі. Ты мяне беражэш Рук сваіх берагамі. Не пражыць без разлук. Ды лягчэй ношу несці, – Ёсць у нас абярэг, – З ім надзею мы песцім. Хай цябе беражэ Абярэжная песня, Хай мяне беражэ Абярэжная песня! NIKE SB