Абяцай,што ў Ашмяны прыедзеш
Ты ізноў на наступнае лета.
Хай яшчэ падзівяцца суседзі
Тым,як павай плывеш ля мяне ты.
Хай зайздросцяць,каму так ахвота,
Твайму стану,малінавым вуснам,-
Да таго мне якая турбота?-
Хай нацешацца думкай-спакусай!
А пакуль – абяцай усё помніць:
Бераг рэчкі,журчанне крынічкі,
Хлеба чорнага смачнага ломаць
І насмешлівы позірк сінічкі,
Стог саломы – няхітры прытулак
Ад дажджу – і азёрную гладзь,
І начны Піянерскі завулак,
Па якому так слаўна гуляць.
Абяцай,што ізноў зачаруеш,
Заласкаеш да негі і болю,
Замілуеш мяне,зацалуеш,
Адпусціўшы пачуцці на волю.
Абяцай,абяцай мне ўсё гэта,
Шчодрай будзь,дзеля нашае згоды.
Абяцай,што ў наступнае лета
Ты прыедзеш ужо назаўсёды.