Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пётр Шакола

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Я з табою спаткаюся зноўку,
Як было ўжо не раз і не два.
Толькі мала з сустрэчы той толку:
Не адкрыецца кнігі глава.

Чысты аркуш паперы між намі.
Што пісаць? – не знаходзіцца слоў.
Наш раман разляцеўся лістамі:
Вецер здзьмуў водар казак і сноў.

Кожны з нас – у сваіх інтарэсах,
Кожны мае і песціць свой бзік.
Што памерла – ізноў не ўваскрэсла,
І прасіць – не зрухнецца язык.

Я з табою спаткаюся зноўку,
Як было ўжо не раз і не два.
Пасядзім,пажартуем.А толку?..
No problem! Няхай не баліць галава.



Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Прайшоўшых дзён
патрэбу не шукаю.
І можна, мусіць, так сказаць:
мінаюць дні, гады мінаюць,
канца ім краю не відаць.

Праходзіць дзень,
другі, трыццаты..,
сплятаюць стройны карагод.
Святкуем мы якіясь даты,
але не спынім часу ход.

Аднак жа дні
бясследна не канаюць,
не адбываюць некуды ў спакой,
у тумане год бязбрэжным не знікаюць –
а застаюцца ў памяці людской.

Вось дзень прайшоў,
гадзіннік адлічыў “дванаццаць”,
на змену дню на нівы ноч сышла.
Адходзіць дзень,
каб раніцою зноў вяртацца.
Праходзяць дні –
і верціцца Зямля.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

На свеце праўда ў нас адна:
Жыццё – ёсць барацьба, яно ж – гульня.
А гэта значыць: трэба жыць,
І ў той гульні настырным быць,
Імкнуцца перамогі. А праіграўшы, не стагнаць,
Вучыцца паражэнне з годнасцю ўспрыняць,
Зрабіць высновы, мудрым быць,
Знайсці свой шлях - і трэба жыць.

Заўжды вучыся у людзей,
Не прыніжай другіх ніколі.
Не бойся страчаных надзей,
І беражы старых друзей.
Ды колькі б ні здаралася падзей -
Сумленным будзь - і Бог пакрыўдзіць не дазволіць.

Не імітуй каго б там ні было,
Самім сабой заўсёды заставайся.
А каб паболей аптымізму прыбыло,
Займіся спортам і няўзгодам не здавайся,
Гартуй свой дух і моц для перамогі –
І трэба жыць, і выбіраць шляхі-дарогі.



Яшчэ не ацэнена

Я к Багушэвічу іду,каб пакланіцца
Яго нязгаснай любасці к народу,
Якому ён служыў і чэрпаў,як з крыніцы,
Чысцюткі водар мовы,і ухваляў свабоду.

Я к Багушэвічу іду,каб ганарыцца
Яго сярмяжнай праўдай,сілай волі,
Што высвятлялі,быццам свет зарніцаў,
Народу шлях да лепшай долі.

Я к Багушэвічу іду,каб навучыцца
Здзяйсняць да кропкі добрыя задумы.
Я да яго іду,каб далучыцца
Да слоў святых і песень сумных…



Я