Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адчыніце дзверы

Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

Зноўку восень жаўцюткім лісточкам
Паціхеньку ў акенца стукае,
Як жабрак благенькім кіёчкам
На начлег да нас вечарам грукае.

Лісту холадна. Ён адарваўся
Ад радзімай галінкі навекі.
Мне не сорамна. Я не цураюся
Ні радні сваёй, ні зямелькі.

Дзе ж цяпло знайсці лісціку восенню?
Людзі грэцца ідуць да людзей.
Адчыніце таму, хто ў ноч цёмную
Прыціскае свой кій да грудзей.