Ой, мужык! Які ж ты злыдзень,
Помніш доўга, больш чым тыдзень,
Як нада мною жартаваў
І потым доўга крыўдаваў.
Дык жартавалі ж ў адказ
Над табою ўсе не раз,
Што, забыўшыся пра жонку,
Узяўшы ў рукі грэх, машынку,
Паімчаў шукаць другую
Прыгажуню маладую.
Да цябе няма мне справы:
Гуляй налева ці направа,
Сваю годнасць беражы,
З галавой мацней дружы,
Заўсёды з розумам сябруй,
Сумленне ў лапці не абуй.