Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адкрытае пісьмо да людзей Беларусі, і да снобаў, размаўляючых сярод нас па-рускі, і гАньбячых нашу “сярмяжку.

Сярэдняя: 3.6 (18 галасоў)

СярмЯга – тканіна грУбага пляцЕння,
сукно без макіяжных фарбавАнняў.
Сярмяга – не карУнкаў павуцінне,
якое на плячах паненак-пАнняў.

У чалавека прОстага –
кафтан з сярмягі збудавАны,
а носіць ён яго, па-панскі, важна…
Таму і Мова у яго – нефарбавАная,
і Праўда у яго – сярмЯжная.

А гэта Праўда – з Сутнасці самОй.
Філосаф ў спрэчцы з ёй – зачахне.
Сярмяжнай праўды неспакой
раз-пораз па Краіне ды й, бабахне…

“Трасянка” – сУмесь сена і саломы.
І не такі ўжо добры корм,
цялятам там, альбо каровам…
І Мова – Ежа Чалавека!
Хто ж ТУТ спора?

Трасянка – сУмесь слоў.
На Беларусі нацыі ўтрасАлісь!
І людзі, з двух, ня вельмі розных Моў,
“Трасянку”, без навукі змацавАлі!

ЖывЕм – сярмЯжна!
Мовім – трасянкОва!
Чаго сарОміцца?,
Адзін другога – разумеем?
Гэта й вАжка!
“Трасянкай” называюць, ці “сярмяжкай”,
а сёння – гэта наша Мова!

І хопіць гАньбіць нас,
і нам рабіць вымовы,
за нашую “Трасянку” ды “Сярмяжку!
Няўжо паразумець вам цяжка –
Ад “санітарыі” снОбнай вашай
хварэе, й памірае наша Мова!

Дзяржава
Мове нашай, як халопке,
ганебна затыкае рот!
З паскудствам ставіцца і гнюсна…
Улады Беларусі – ТУТ зусім чужы народ!

І я, як трасянкОвы,
і сярмяжны Голас Беларуса,
кажу Вам,
Людзі – хопіць Вам дурэць!
Трымайце Мову,
й на Сярмяжцы, й на Трасянцы!
ПаразумЕюць нас, й палякі, й расеянцы.
І мы – не згінем,
і Мова наша – не памрэ!

7 мая 2013г.

**(карУнкі – кружево; збудавАны – построен(стар. Обращение к портному -построй мне костюм; без фарбавАнняў – некрашеная; Сутнасць – Сущность; ў спрэчцы –
в споре; сУмесь – смесь; ежа – еда; ўтрасАлісь – утрясались; ня вельмі розных моў – не очень различающихся Языков; змацавАлі – скрепили;
мовім – высказываемся; разумеем – понимаем;
сёння – сегодня; гАньбіць - позорить,бесчестить;
вымовы - начальственные выговоры; цяжка – тяжело; хварэе – болеет; ганебна – с высокомер-ным бесчестьем; гнюсна – гнусно; Улады – Власти; хопіць – хватит; трымайце Мову –поддерживайте разговор; паразумЕюць – поймут).