Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алег Буйніцкі

Сярэдняя: 4.8 (197 галасоў)

... паэт на Беларусі - болей чымсць Паэт …
+……………………………………………….+
«Спачатку было – Слова.
і Слова было у Бога.
і Слова было – Бог.»
(Евгелле ад Іаана).
*+*
*** Жывы Паэт - нікому не патрэбны...
і не таму, што дрэнны.
Ён – паэт.
І ён - Паэт – ад Бога.
Яму патрэбнае – нямнога.
Таму і Верш яго – ад Бога.
Жывы Паэт – нікому не патрэбны…
Ні люду –
бо людзям рэальных рэчаў трэба многа,
а Верш - не кіўбаса, ні вопратка, ні хата.
Тым больш уладзе –
Уладa, ў цемры, лепш заб’e Паэта!
Бо ў ўлады, грабяж люда – мэта.
А вось Паэт – не падуладны –
ні цару, ні кату!
Ён - Вершам цягне свой народ да Свету,
і да Свята.
Жывы Паэт нікому не патрэбны -
няма Прарокаў на свёй Айчыне.
Паэзія – ні золата, ні срэбра,
і, нават, не кажух аўчынны...
З багаццяў у Паэта – толькі – Слова,
якое ён бярэ ад Роднай мовы,
і так складзе адно к другому,
што усім становіцца свядома:
дзе - ісціна, а дзе - Хлусня!
дзе - Чысціня,
а дзе - ванючая брыдота.
А Праўду зведаць - не усім ахвота,..
бо грэшны мы...
Таму - навошта лішняя турбота:
не нагружай, Паэт,.. пішы,..
кладзі у архыў,..
чакай смяроты …
Жывы Паэт – нікому не патрэбны !
Жыве - пісака пахвалебны.
Багаты ад улады, і,
як свіння, адкормна-хлебны …
Жыві – Паэт !
Бо ты – патрэбен!
Табе ня ведама каму...
Вядома гэта Богу лепей !
Таму – цягні сваю «карму»...



Сярэдняя: 3.5 (22 галасоў)

"таможанны саюз".
Каб выцягнуць дзяржаўныя вазы з балота,
а ў адзіноцтве гэткае - маркотна,
сабралісь раз: Казёл(?), Асёл(?) і Мішка(?)
Таможанны зрабіць квартет...
Глядзяць, іх трое...
Для квартэта штось ня тое...
-Да нас хутчэй,- паклікалі Мартышку(?)...
А тая: -Не !
Патрэбны акуляры мне,
"да смерці"!
Каб лепей бачыць, на які мне воз залезці.
Крычаць, таўкуцца, бо –загрузлі моцна:
Лебядзь(?), Рак(?), ды Шчука(?)...
Вазы жа і паныне там,..
з людьмі, ў балоце...
Вось вам такая праўда-су...

31 жніўня 2011г.