Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адкрытае пісьмо тым, хто ўзнамерыўся пісаць Вершы.

Сярэдняя: 4.1 (23 галасоў)

Братцам Іванушкам ад сястрычкі Алёнушкі.

Калі ты пішаш Верш –
не разлівайся ўшыр,ці ўдалячынь.
А перш-напЕрш
падразбярысь -
куды табе цячы…
Глядзі,калодзеж…
проста ж дзірка…
Але ўглыб…
У цемры,там,
сапраўдная вадзіца…
А лужына…
І ўшыр,і ўдалячынь,
як мора-акіян яна!
Мо,й карабель пара бы адпраўляць!
…але ж у лужы глыбіна -
што толькі курыцам гуляць…
У калодзежы ж,
у глыбіні,
жыва-вада таіцца…
Не аднаму табе, а пакаленням,
піць і піць, і не напіцца…
А з лужы смакаваць -
то можна -
неспадзявана козлікам зрабіцца…

10.05.2012