Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адлёт Жураулёу

Яшчэ не ацэнена

Белыя валокны
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.

Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна —
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!

Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
і агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.

Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.

Стомленасць, знямеласць...
Тояць думку боры...
Шш! што та за гукі
Чуюцца ў прасторы?

Жаласна-прыгожа
Льюцца ў небе гукі,
Слухаюць лясы іх,
Луг, балота, лукі.

У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.

Меншыцца шнурочак,
У паднеб'і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг — і прападае.

і стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што — сам не знаеш.

Так у час расстання
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы

і глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.



Норм

Норм

Превосходно! При прочтении

Превосходно! При прочтении ощущаю эстетический экстаз

Адзін з самых журботных

Адзін з самых журботных вершау,чытаючы яго становіцца сумна і балюча-балюча,ажно душа плача...

Што Яны стратили

Што Яны стратили

Спадабалася

Спадабалася

Цудоўныя вершы! Вяршыня

Цудоўныя вершы! Вяршыня лірыкі!

вельмі вельмі душэўныя вершы.

вельмі вельмі душэўныя вершы. Заўсёды падабалася творчасць Коласа. Яно мне грэе душу