Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адлятаў у вырай...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Адлятаў у вырай Прахалодай вечар, Змрок гайдаў ледзь травы Перазвонам рос, Як табе ў каханні Я прызнаўся шчырым, Пасцяліў пад ногі Скошаны пракос… Дыхаў сенам Нёман, Дыхаў лес спакоем. І было так блізка – Да нябёс, да зор… І было нас толькі У Сусвеце двое… Галава кружылася – Пах вакол чабор!.. Асядаў у згустках На Шляху на Млечным Пыл дарог няблізкіх, Горыч пекнаты… Нібы прад іконай, Прад Табой я ўкленчыў… Зоркай – незгасальнай – Ззяла ў высях ты. Nike