Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мiхась Курыла

Годы жыцця: нар. у 1956
Месца нараджэння: вёска Зафільцы Валожынскага раёна Мінскай вобласці

Біаграфія:
Нарадзіўся 2 студзеня 1956 года ў сям’і калгаснікаў у в. Зафільцы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька працаваў механізатарам, маці – рахункаводам у калгасе “17 верасня”.

Закончыў Брылькоўскую васьмігодку, Сёмкава-гарадокскую школу-інтэрнат Мінскага раёна. Шэсць гадоў правучыўся (завочна) на філфаку БДУ імя У.І. Леніна. У 1982 годзе атрымаў дыплом гэтай установы. У 1983 г. пайшоў працаваць загадчыкам Лужанскай сельскай бібліятэкі Валожынскага раёна. У 1986 г. з сям’ёй пераехалі ў райцэнтр. Працаваў машыністкай, швачкай, пераплётчыкам бухдакументацыі ў КБА. З 1997 года – кіраўнік гуртка “Мастацкае Слова” Валожынскага раённага Цэнтра творчасці. Зараз – метадыст народнага мастацка-літаратурнага аб’яднання “Рунь” пры РЦК.

Друкавацца пачаў з 1975 года. Першая падборка ў газеце “ЛіМ” з’явілася ў 1986 годзе. Акрамя таго, друкаваўся ў “Мінскай праўдзе”, “Чырвонай змене”, часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Вясёлка”, “Роднае слова”, альманаху “Дзень паэзіі”. Выдаў дзве кнігі вершаваных твораў “Белы птах” (1996) і “Асенні рэнесанс” (2001).

Член ГАА “СП Беларусі” з 1998 г.



Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

Як лiсце залатое
У сонечнай алеi,
Твая – прысутнасць, мiлая,
Патрэбна на зямлi.
Хай свет наш вар’яцее,
Хай непагадзь шалее –
Апошнi жар свой клёны,
Як iснасць, збераглi.

Я веру, што змагу,
Я ведаю, сумею
(Хоць мiстыкай, хоць глупствамi
Хтось мару нарачэ) –
Цябе спаткаць iзноў
У сонечнай алеi,
Дзе цёпла i ад лiсця –
Апалага яшчэ…