На старОй,паўссОхшай ліпе,
каля хаты маёй маці,
буслы месца наглядзЕлі.
З лесу наняслі галінак,
і так змаглі умацавАць іх,
што, не гняздо – жыцця надзея.
Калі я на сьвет з’явіўся,
галасіў,як малайчына.
Бусел мой жыццёвы лёс
у небе голасна курлыкаў,
быццам ён таму прычына,
быццам ён мяне прынёс.
І каб была сям’я вялікай,
ён кудысь лятаў упОтай,
і з таемнага даллЯ,
ён прыносіў мне сястрычак.
За бусліным клОпатам,
разрасталася сям’я.
Мы ад маці разляцелісь,
новы кут сабе шукаўшы.
А нас буслЫ не забывалі,
дастаўлялісь імі дзеці,
нашым дзецям ўнукі нашы,
і жыццё цякло памалу…
Тым краіна і багата,
што народ у ёй вялічаць -
жыхары сваёй краіны,
ды й, буслЫ таму прычына…
Сёння ж
Беларусь пакрыху гіне –
нараджэнняў малавата…
Хто ж у гэтым вінаваты,
што беларус,амаль што знішчан?
Ад чаго Бяда такая,і такое Злішча,
адкажы,Краіна мілая?
Гэта я вам стала лішняя,
непатрэбна вам Радзіма,
тамУ буслЫ вас і пакінулі -
носяць дзетак
людзям іншым,
абмінаюць Край ваш міма…
29 верасня 2012г.