Адляцелі дзянькі бязьбедныя
Не вазьму я ў сваю галаву -
Я на грошы вучыўся медныя
Ды й на медныя зараз жыву
Я багацце нажыць не здужаю
Па-другому мой склаўся лёс
Над чырвонай зламанай ружаю
Як раней, не стрымаю слёз
Што для іншых – лухта і дробязі
Для мяне мае іншы сэнс
Каб вы зналі, што з сэрцам робіцца
Як навокал квітнее бэз
Не купляюць багацця гэтага
Дзякуй Богу, для ўсіх яно
I апета яно паэтамі
Ўсяго свету ўжо даўно
I за тое ўдзячны Богу я
Што і мне Ён яго адкрыў
Што магу над сваёй дарогаю
Узляцець, хоць не маю крыл
18.12.2002