Адмаўлялі маю радзіму,
Ганьбавалі з усіх бакоў
Краем лапцяў і курадыму,
Краем невукаў і жабракоў.
А цяпер, драпежныя, дзеляць,
Як вялікі каштоўнейшы прыз,
Фаліянты старыя, што ў келлях
Мае продкі спісалі калісь.
У вялізных шумных сталіцах,
Дзе шукаць цяпер адрасы?
Як палонныя, на паліцах
Дрэмлюць слуцкія паясы.
Аж трымцяць, трымаючы дзверы.
Для забаў
– хай зайздросціць Парыж! –
У калекцыі мільярдэра
Ефрасінні Полацкай крыж.
Ім хацелася, мецэнатам,
Тых калекцый папоўніць груз:
У свае заморскія шаты
Залучыць саму Беларусь.
Адабраўшы даўняе гора,
Зрабаваўшы слёзы і пот,
Захацелі, каб на гісторыю
Назаўжды забыўся народ.
Вось чаму столькі год радзіму
Ганьбавалі з усіх бакоў
Краем лапцяў і курадыму,
Краем невукаў і жабракоў.
водгук
водгук
замечательное стихотворение!
замечательное стихотворение! Вот такие стихи лучше всяких лозунгов повышают самооценку белорусов и создают чувство гордости за страну. Это стихотворение напомнило мне стихотворение Я. Купалы "Мужык". Та же боль и то же чувство человеческого достоинства. Спасибо большое!
ДЗЯКУЙ! ДОБРА
дзякуй! добра
Усё тут добра... Вось...
Усё тут добра...
Вось... толькі:
"Ім хацелася, мецэнатам,
Тых калекцый папоўніць груз:
У свае заморскія шаты (????????????)
Залучыць саму Беларусь."
??? Калі хто і хоча залучыць Беларусь у сваю уласнасць,дык гэты "хто-та" -
не за марАмі знаходзіцца,а пад бокам,і не "штатам" зрабіць,а "губэрніяй",
як і было у часы Расійскай Імпэрыі.
Дзякую за Верш!
Дзякую за Верш!
Няма за што))
Няма за што))