Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адна...

Яшчэ не ацэнена

Адна...
Яна яшчэ здалёк відна:
На выгарбку, вятрам усім адкрытым,
Стаіць сухая, чорная сасна,
Як даўкі сімвал тлену і нябыту.

Hi дрэўца, ані кусціка —
Вакол
Крыжы ды цёмны камень надмагілля.
Ды сухастоіна, нібы дракон.
З вычварна накручастым мёртвым крыллем...

Так давялося на вяку сасне
Быць сведкай толькі гора ды няшчасця,
Што сіл няма ўжо ні зазелянець
Хоць голькаю адной,
Hi ўпасці.



верш "Адна..."

красивый образ одиночества
мне понравилось

моцна. як і большасць вершаў

моцна. як і большасць вершаў сыса!