Адну цябе хацеў бы апяваць,
Ды не хапае мне ні голасу, ні слова.
Адну цябе у марах пазнаваць -
Душа гатова!
Адной табе хацеў бы я аддаць
І працу рук, і сэрца жар і мроі.
Адну цябе усе жыцце жадаць -
Шчасце якое!
Адну цябе у снах і наяву
Я помніць буду кожную хвіліну!
І нават як смерць скосіць галаву -
Кахаць ня кіну!