Аднойчы палюбіць жыцьцё
Такім, як ёсьць, без агаворак:
З дурнотай, радасьцю і горам,
З тугой былых і новых дзён...
Аднойчы зразумець жыцьцё.
Аднойчы палюбіць жыцьцё
Бяз страху, загарадак, межаў…
І ўжо – сабе каб не належыць...
Ізноў жа – ўдзячным быць за ўсё...
Аднойчы распазнаць жыцьцё.
Аднойчы палюбіць жыцьцё.
Спасьцігнуць сэнс і таямніцу...
Альбо з неспасьцігальным зжыцца,
Як ноч калядная з куцьцёй...
Аднойчы перажыць жыцьцё.