Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адпаўзай, пракляты вірус!

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Адпаўзай, пракляты вірус!

Страшны вірус у кароне
на Зямлі запанаваў.
Чалавецтва ўсё гамоніць
пра цяжар яго навал.

Вымусіла пандэмія
межы ўсе пазачыняць.
Рукі мылам кожны мые,
каб хварэць не пачынаць.

Каб зараза не мацнела,
ізалююцца хаця б.
Дзверы ў сховішчах-кватэрах
не адчынены гасцям.

Каб спыніць заразы рухі,
каб прагнаць заразу вон,
не вітаюцца за рукі,
зносіны – праз тэлефон.

Белыя надзелі маскі,
каб пагрозу адсячы,
крывяць вірусу грымаскі
пакупнік і пасажыр.

Каб зараза не ўпаўзала,
каб хварэць не пачынаць,
цішыня ў канцэртных залах,
у спартзалах цішыня.

Вірус-гад аднекуль вылез –
у трывозе свету люд.
Адпаўзай, пракляты вірус,
і не абвівай Зямлю!

2020, красавік