Адшумела, адгуляла, адпалала
Ты, душа, зняволеная сном.
Кропелькай слязы уноч растала,
Адцвіла язьмінам за вакном.
Маладосцю сінявокай звонкай
Адзвінела, адлунала, адышла.
На двары ліпнёвай вербы гронкай
Зачапілася за сполах сна,
У якім юнацкай непакорой,
Ты любіла, ты чакала, ты жыла…
А цяпер сталеннем верасовым
Адшумела, адгуляла, адышла…