Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адцвілі ў полі кветкі

Сярэдняя: 4.1 (17 галасоў)

На лугах заснулі кветкі,
Пушчы зжоўклі і палі,
ў шаць прыбраліся палеткі
і замоўклі жураўлі;
у нябёсах ходзяць хмары,
нібы ў моры караблі,
І на збляклыя абшары
Дождж раняюць з вышынi.
I куды ні кінеш вокам -
Ён ліе паўсюль навокал:
Безупынна, глуха, дробна
З неба ніткамі бяжыць,
Шэпча кроплямі жалобна
І ціхонечка дрыжыць.
А над лесам ў небе вольным
Вецер лётае свавольны:
Рвецца шумна па прасторы,
гоніць хмаркі чарадой,
І як сівыя вароны
Ўдаль лятуць яны гурбой.
Адкружыў апошні лісцік
Разам з ветрам над зямлёй,
Каб прыбраць яе ў хусцінку
Фарбай меднаю сваёй..
Восень крочыць нетаропка
сцежкай золкай да зімы,
Каб убачыць Ў сне салодкі
Надыход гулкой вясны!

17.10.2017