Адцвітае і нямее мова,
Што калісьці нас з табой звяла.
Не парушыць позняя размова
Устойлівасць драўлянага стала.
Стол драўляны, стол чацвераногі,
Я табе не раб, не гаспадар,
За тваім парогам ёсць дарогі,
А над імі зорны каляндар.
Я хачу, каб праляталі суткі
З іскраметнай скорасцю свяціл,
Каб лугоў стаптаных незабудкі
Зоркамі ўпляліся ў небасхіл.
Я вялікаму заўсёды верыў,
Бачыў лепшае, чым бачыць мог,
Нават там, дзе лёс жалезам мераў
Тры аршыны ўзбоч маіх дарог.
Я шукаў не зваблівую кветку,
А таго таварыша, з якім
Без аглядкі ходзяць у разведку,
Грэюцца дымком адным.
а мне падабаецца.і водгукі
а мне падабаецца.і водгукі некаторыя чытала.жах...добра толькі, што яны на рускай мове