Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адважны Бацькаўшчыны сын

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Адважны Бацькаўшчыны сын
Памяці Героя Савецкага Саюза Сяргея Балгарына
Званне Героя Савецкага Саюза яфрэйтару 86-га кавалерыйскага палка Сяргею Балгарыну было прысвоена за бой ля ракі Дзітвы, які адбыўся ў ліпені 1944 года ў раёне вёскі Белагруда на Лідчыне. У тым баі Сяргей Балгарын доўгі час адзін супрацьстаяў мноству фашыстаў, якія хацелі падарваць чыгуначны мост праз Дзітву.
Баец, свабоду падары ты,
у рабстве гарады заняўшы!..
Павыбіўшы фашыстаў з Ліды,
да Гродна кінуліся нашы.

Савецкі вызваліцель мажны
да Гродна маршыруе брава.
На ўчастку наступлення важным –
чыгуначная пераправа.

Яфрэйтар наш – Сяргей Балгарын –
мост праз раку Дзітву вартуе.
Гатовы фрыцу даць па хары,
зваліць захопніка ў ваду ён.

Да моста кінуліся немцы,
каб пераправу падарваць,
ды кулямётчык не самнецца,
а будзе ім адпор даваць.

Сяргей адзін, а фрыцаў многа.
Узяўшы тол, да пераправы
паўзе гадзюкаю двухногай
умелец падрыўное справы.

Чарга. Ляжыць умелец мёртвы.
Ідуць захопнікі ў атаку.
Фашыст, ад кулямётнай мовы
ператвараешся ты ў тарку.

Так, воін і адзін бывае,
баі ўсялякія бываюць.
Сяргей атакі адбівае…
Кавалерысты выбіваюць.

У “полі” ля Дзітвы-рачулкі
Балгарын – воін і адзін,
ахоўнік пераправы чуткі,
адважны Бацькаўшчыны сын.