Чаму так цяжка мне пісаць,
Калі на сэрцы смутак?
Чаму так хочацца ўцячы
Ад гэтых дум і чутак?
Чаму няма каму адкрыць
Сваю душу і сэрца?
Чаму,пражыўшы столькі год,
Няма ў каго пагрэцца?
Чаму сяброў так мала тых,
Каго б я так назвала,
А тыя,што ў душы жывуць,
Былі з намі так мала.
Чаму так многа каля нас
Людзей усякіх круціцца,
А калі трэба памагчы,
То клікаць недаклікацца.
Чаму?..
Добры верш, шчыры...
Добры верш, шчыры...