Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзінота

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Зайшла учора Адзінота: Кранула грыф, адкрыла ноты; Зайграла лад тугі, няпросты; Дастала пульт, ўключыла кросны. І нешта ткала — шлях, дарогу — Кілім жыцця, перасцярогу: Каб не баяўся дзесьці збочыць, Ішоў хутчэй, глядзеў у вочы. Каб не забыўся на рашэнні, І грошы поўныя кішэні… Ўзяла туга мяне, маркота, Хоць і выходны быў, субота. Я гнаў журбу, дурныя думкі, Схапіў кілім, злажыў у сумку. Пайшоў на двор — далёка кінуў, Пясок — наверх яшчэ і гліну. І расхадзіўся раптам вецер. Ён завываў усё, вярэдзіў. Халодны дождж ламаў мне плечы. Я недзе чуў, што час залечыць. Nike Mercurial Superfly