вакацыі
высокіх дамоў.
агламерацыі
аглядальнікаў тваіх сноў
згубяць сэнс
ізноў.
праглынай святло,
зьзяй перада мной.
некалі было
ў краіне мрой...
ноч.
апроч
сценаў, апроч
хмар
самы дарагі
тавар
сумных ма-
раў.
апроч дамоў, апроч вязніц,
апроч высокіх дрэваў ніц...
падаеш.
падхаплю твой палёт,
завітаем у мой намёт -
кахаеш.
кандэнсацыі
слёз на шчацэ.
нацыі
ўздоўж па рацэ.
твая рука
ў маёй руцэ.