Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Айчыму, каторы дратуе Айчыну (цыкл)

Яшчэ не ацэнена

Ад цябе мілагучная мова - сіпення праклёнам,
у якім і звычайныя словы - атрута хлусні.
Ты аднойчы сказаў, што тут часам не да законаў.
І за здзек над народам згарыш у пякельным агні.

Ты хацеў так застацца ў памяці добранькім Бацькам,
ажно перастараўся, паўсюль нарабіўшы сірот.
Тут жалобныя фота стаяць не ў адной ужо хаце.
Табе слёз нашых дзетак, павер, не даруе народ.

Учыніў ты тэрор і вайну, жорсткі гвалт і галечу.
Тут руіны заводаў ды фермаў, бы вораг прайшоў.
Уключу тэлевізар - нахабная пыса штовечар
усім транслюе тваё ашуканскае шоу.

Ні сумлення, ні праўды не маеш, ні божага страху.
Не кранаюць цябе, антыхрыста, ні крыкі, ні кроў.
І людзей, і дзяржаву ўсю кладзеш лёгка на плаху,
ворагаў з беларусаў зрабіў для суседзяў, братоў.

Карфаген твой разбурым дашчэнту, да пылу, да друзу.
Груганам над магілай тваёй не кружыць,
бо не будзе яе - не патрэбна яна беларусам.
А народу, дзяржаве - квітнець і стагоддзямі жыць (2020-2022)

***
Чым з такім "бацькам", дык лепей з айчымам.
Лепей жыццё ўсё пражыць сіратой.
Збітая ботам АМАПа Айчына.
Мір абяцаў, а ўзяў уладу вайной.

З гвалтаўніком адзінства не будзе,
Краіну давёў да жабрацтва, бяды.
Прагоняць тырана вольныя людзі -
Тады зажыве Беларусь назаўжды. (2021)

***

Сход

Згаслыя вочы дзеда сівога.
За восем гадзін адсядзеў сабе ногу.
За 27 год пальцы сінія сталі.
Ды менціць язык, звіняць ядры са сталі.
У пошуках ворагаў Яндэкс зламаў
і санкцыяў нізку сабе атрымаў

Старасць без мудрасці ў госці прыйшла...
Хаця маладосць такою ж была.
Пад стрэлаў рэха, пад грукат дубін
сыдзе ў нябыт абсалютна адзін.
(2021)

***

Ён па шпалах ішоў і плакаў,
бо не ўзялі вершы ў друк.
Колькі мараў, надзеяў і планаў
меў ужо ў галаве хлапчук!
Вось у залі ён у гарнітуры
сярод волатаў слова роўны,
Не знайсці лепшай кандыдатуры
на найменне Паэт Народны.
Ды не выйшла, і лёс не склаўся
праз рэдактара строгі прысуд.
Усё жыццё туды-сюды цягаўся,
куды ногі яго занясуць.
Пагранцом быў і эканамістам,
быў гісторыкам і дэпутатам,
старшынём і футбалістам...
Ды паэтаў не любіць заўзята.
І таму сярод лірыкаў многа
Да-сідэнтаў і ад-сідэнтаў.
У калоніі тым дарога,
хто не славіць курс прэзідэнта.
І калі ў рэкламе з'явяцца
Славаміры ды Уладзімеры,
дык адразу слухаўка здымаецца:
"Запрэціць! Прынімайце меры!"
Хто быў Бацькам, а хто - айчымам
Нам гісторыя дасць адказы.
Хто свой лёс прысвяціў Айчыне,
а хто стаў для яе заразай.
Ды й цяпер упэўнена, голасна
І на прыкладах прошлага веку:
памятаем - Купалу і Коласа,
а забыліся - пра генсекаў. (2018)
______

Паэтам быць марыў хлопчык Алесь.
Яму падказалі ў вершы не лезь.
Думаў Адольф, што ён добры мастак.
Яму падказалі: не, хлопчык, не так.
Вось так з-за дзіцячых няспраўджаных мар
церпяць народы бяду і кашмар.

***
Паміраць сабраўся, а жыта сей.
Ты ж не Муаммар і не Хусэйн,
каторых паскідвалі бунтары.
А тут усё ціхенька, пасматры.
Паміраць сабраўся, а пазычай.
Хочацца ж віскарык піць, а не чай.
Хочацца ж палацык і самалёт...
Хай за ўсё разлічваецца народ.
Паміраць сабраўся, але чакай.
Ёсць свае міліцыя і ЧК,
мытнікі свае, падаткавікі...
На той свет пакуль што нам не з рукі.
Пад руку аб смерці не гавары.
Можа, зачакаліся ўжо сябры
-Уга і Фідэль, з імі Слабадан;
І разліў па куфлях піўко Абрам. (2018)

***
Жывы я, жывы - нібы блазан рагоча.
Нават д'ябал яго да сябе ўзяць не хоча!
Анёл на суд Божы не змог аднясці...
Што ж, ёсць верагоднасць суда пры жыцці.