Калі празвініць апошні званок,
Апошняя збудзецца мара –
Не трэба мне будзе стары мой квіток
І ні рублі, ні даляры.
Ад’едзе кудысьці жыцця мой цягнік,
Гадоў пацягнуўшы вагоны.
I за паваротам даўно ужо знік
Дымок паравозны ягоны.
I мне не шкада пасажыраў сваіх,
У роспачы іх я кідаю.
I іхнія слёзы балюча пад дых…
Але я ужо адлятаю.
Лячу я туды, дзе нічога няма,
Дзе доўгая злая дарога.
Я ведаю: жыў я на свеце дарма.
Вось гэтак – ні мала, ні многа.
Пачварны абдымак няхай расхіне
Ў сваім дзірване мне магіла.
Пяшчотай і ласкай мяне закране,
Як гэтага ты не зрабіла.