Ах, якая вясна! Ах, якая!!
Несупынны экстаз!!!
Так прыгожа – аж думка лякае:
не ў апошні бы раз.
Не ў апошні бы раз любавацца,
спаталяць голад свой
не кахання, не славы эрзацам –
паднябеснай красой.
Паднябеснай красой, без каторай
наш акрэслены свет –
багна выпалзкаў скрыні Пандоры –
прыдарожны кювет.
Прыдарожны кювет? Але гляньце,
як чаромха цвіце!
Як танцуюць дажджы на асфальце
і ў чарнюткай градзе.
У чарнюткай градзе, дзе пасевам
самы час прарасці
і падставіць далонькі залевам
дзеля шчасця ў жыцці.
Дзеля шчасця ў жыцці заквітнелі
белапенню сады,
зазвінелі жаўронкаў свірэлі,
заспявалі дразды.
Заспявалі дразды, і салоўкі,
і абцасы кабет...
А паэты зайгралі са слоукам,
апяваючы свет.
Апяваючы свет, я блукаю
ад відна да відна
і, хмялеючы, сэрцайкам таю:
Ах, якая вясна!
12.05.2014
Ах, якая вясна! Заміло
Ах, якая вясна! Заміло сце...
Ды і зноў сцежка тая жыва шч.
А я зноўКі зь шукаю Лазоўскіх,
Каб яшчо цалаваць-мілаваць...
Но за мілосць... злякаю знаХарк!
"Так прыгожа – аж думка
"Так прыгожа – аж думка лякае" Сам белорус, а перевести не могу. В словаре тоже нет слова "лякае"
Кто поможет?
Калі ласка: лъкание — спалох,
Калі ласка:
лъкание — спалох, перажыванне, хваляванне //
Старабеларускі лексікон
лякацца — пугаться
лякаць каго — пугать // Беларуска-расейскі слоўнік
(Байкоў-Некрашэвіч)
Lazzaro