Я доўга хварэў і глядзеў ў акно.
Ў акне толькі неба мне бачна адно.
Вялізная хмара павісла як кіт.
Тут вецер падзьмуў і праглянуў блакіт.
А потым пачуў я як хвалі гулі.
Па пеністых хвалях плылі караблі.
І конік крылаты ляцеў над зямлёю,
І белы анёл з залатою трубою.
А вецер усё дзьмуў чараўнік-летуцень.
Я бачыў,як сонца шпурляе прамень.
Вось птушка ляціць.Ён абдыме малую
І бляскам іскрынак яе размалюе.
А потым акно пачало ружавець.
Заплюшчыў я вочы.Стаміўся глядзець.
А ветрык на вуха шапоча:"Жу-жу..
Я заўтра табе цікавей пакажу."