Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ірына Дубашынская

Сярэдняя: 3.6 (7 галасоў)

Вы не чулі?Вы не чулі?
Восень ласкавай матуляй
Заспявала:"Люлі-люлі"

У садок нас павяла.
Гамачок з галін спляла.
Каляровы дыванок
Пасцяліла каля ног.

А вятрыска,яе брат,
Пагайдаць нас будзе рад.
"Пройдзе усе...",-пяе яна.
І прысніцца нам вясна.



Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)

Вось ізноў прыйшла зіма.
Пакаціла кола ў студзень.
А мяне з табой няма
І ніколі больш небудзе.

Белы волат на двары
Дахі снегам пасыпае.
Пад бясконцыя вятры
Замяце завея злая.

Поўня вунь ідзе сама
Галаву сівую студзе.
А мяне з табой няма
І ніколі больш небудзе.



Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Прывітанне,дом з ферзямі!
На праспекце,ля метро.
Можна я зайду з сябрамі
У твае цёплае нутро?

Па традыцыі даўнішней,
Калі хочацца спачыць,-
Лічаць мінчукі нелішнім
Твае дзверы адчыніць.

Са знаёмымі вітацца,
Каву чорную глытаць,
Над прыгодамі смяяцца
І юнацтва ўспамінаць.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Пялёсткі у сэрца сыпле мне сама
Са снежных руж дзівосная зіма.
Падзьмула я на іх.І паляцелі
Па Беларусі белыя завеі.

Хавайся,птушка,звер і усё жывое.
Гуляй зіма ў велічным настроі.
Спявай,танцуй з вятрамі маладымі
Твой час прыйшоў!Няхай паветра стыне!

Як срэбны шалік на плячах іскрыцца,
У люстэрка возера яна глядзіцца.
Смяецца і падмігвае вятрыске.
А ён схіляецца ёжо блізка-блізка.

Цалуе ў шчочку раз,другі і трэці.
Яна рагоча:"Адчапіся вецер,
Дай супакоіцца."І раптам ціха стала.
Яна зняможана на снег упала.

Глядзіць на неба.Зоры ёй спяваюць.
Алмазныя агенчыкі мільгаюць.
Закрыла вочы.Стомлена заснула,
І цішыня ваколле агарнула.