Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Амурскія хвалі

Яшчэ не ацэнена

Столькі гадоу адляцела
Нешта я сёння узгадаў
Як майму бацьку хацелася
Каб на баяне я граў

Ён сябе бачыў малога
Як сваю маці прасіў
Каб прадавала карову
Хлопцу гармонік купіць

Божачка – што будзем есці
Нам без кароўкі – капец
Ўсё ахвярую за песню
Толькі й падумаў хлапец…
. . . . . . .
Дзядзька з нямецкага краю
Урэшце гармонік прывёз
Думалі – вось я зайграю
Толькі б узяў крыху падрос

Бацька баян той бывала
У рукі пяшчотна так браў
Маці ўсе справы кідала
А ён іграў і іграў

Бачу яго ўсхваляваным
Як прытуліўшысь шчакой
Да залатога баяну
Марыць Амурам-ракой

Хоць не вучыўся ніколі
Пальцы па кнопках ляцяць
Музыкай ўсю сваю долю
Хоча ён мне расказаць
. . . . . . . . . . .
Вальсам "Амурскія хвалі"
Я наўсягды захварэу
Як нас у жыцці не цкавалі
Гэты агонь не згарэў

Б’юцца амурскія хвалі
Кроплі ад іх на вакне
Мы ўсе дарослымі сталі
Але ўсё сорамна мне

Бацька, прабач, што не здолеў
Сын табе вальс той зайграць
Ах, як шкада, што ніколі
Побач з табой ўжо не стаць

Хай грае баян той, хай льецца
Вальс пра далёкі Амур
Мне толькі адно застаецца-
Свой верш прысвячаю яму

19.10.2001
Брэст-Ковель-Кіеу