Анёле! Прабач!
Хоць, напэўна, паўсвету між намі
і ты аніколі ў пенаты мае не зляціш,
я твой фотаздымак стіхірны спампую на
памяць
і ў сэрцы схаваю – як самы каштоўны фетыш.
Я ў сэрцы схаваю твой сонечны погляд
дзявочы
і ўсмешку, якая – бальзам для бясскурай
душы,
і ўбачу ўвесь свет праз твае – чараўнічыя
– вочы.
Але... Не знікай са старонкі анёльскай!
Пішы!
Малю, не знікай! Не імкніся пужліваю
знічкай
за іншымі зоркамі ў ночвы зямныя зляцець.
І не пераймай ганарлівыя зорныя звычкі –
на недасягальнай для ўсіх вышыні
зіхацець.
На недасягальнай? А хоць бы і так! Што тут
зробіш?
Планідам анёлаў не варта ісці супраціў.
Чым зорка вышэй, тым святлей мне,
пустэльніку, ў Гобі.
Ты толькі свяці, калі ласка! Ты толькі
свяці!
26.05.2014
малайчына, Лаззара.
малайчына, Лаззара.