Нібыта асвятлёны святым ценем,
Ідзеш наўпрост збуцвелага лісця…
Шарэнгай ўздоўж імачча зверы,
Недапражытага жыцця..
Нібыта праклянуты Праметэем,
Задзьмуў іскру ягону на вятры..
І пад струну чароўную Арфея
Дасніў ты Эўрыдыкы сны…
Нібыта волат на спіне з Еўропай
Праплыў каханнем акіян быцця.
І, як слязою Пенелопы,
Вярнуўся да свайго жытла.
Нібыта жыў недапражытым жыццем,
Нібыта быў як лісце сумным і слабым.
Як тонкі сполах свечкі пры малітве,
Якая пакідае жоўты дым…