Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошні Звычайны герой

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Параненым зверам, трымаючы боль,
Адхланнем па кроплі струменіцца кроў.
Абрысы ў чыровонае вадкасці мрояў
Сыходзяць у неба, як смерці герояў.

Ліст жоўты зажнівіцца першай трывогай,
У цемрыве блізкай сканалі ўсе богі.
Строй мараў апошніх вітае "Рубонам",
Тчэ павуцінне восень няўлоўна.

На ўзлеску вяргіня ўздыхае самотна,
Прачуласць канання, журба перад плотам,
Які зберагае ад свету ўспаміны,
Між горкай шыпшыны і чорнай маліны,

Між гронак зламаных крывёй набрынялых
Салёнага смакам вайны вінаграда.
Здзічэлых палеткаў на покрыве страхаў,
Між дамавінаў жывых і праклятых.

Ня руш, як імгненне, ня дыхай, як поўня,
Па рэшткам пакінь для свабоды і долі.
Хай сэрца грыміць кананадай у скронях,
Душа хай трапеча ў крывавых далонях.

Трываннем мацуйся, жывіся паветрам,
І вольным ляці з ненароджаным ветрам
Параненым зверам да сонца і зорак,
Такім як ты быў, Звычайным Героем.