Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошняя восень беларускага воўка

Сярэдняя: 5 (1 голас)

зацугляны кастрычнік
шэрасцю хмарнай
вільготным адчаем
воўка вітае
жоўтым ліцем наўкола
беларуская мова
ападае да долу -
ног Перуновых
не грымотна, а волка
у скуголенні воўка
рэхам песня яго
да міжзор’я нясе
нашы раны і болеч
прыме ведае поўня
адзінокага воўка
і кашлатай душы -
у аброці імшы
беларускае мовы
пад кастрычніка словам
перуна дзяясловам
між зямлёю і небам
у крылатасці рэха –
кроплі звонкага смеха
арабінавым кветам
вернуць воўку імгненне
палымянага лета.