Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апранулася восень у шалік лістоў

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Апранулася восень у шалік лістоў,
У сукенку пажоўклага свету...
Капялюшык з халодна-гуллівых вятроў
Пасуе ёй, а мне так нясцерпна...
Нібы з лесу вярнуліся сны
Пра герояў паўстання у Слуцку,
Быццам нас не знайшлі змагары,
Што жыццё аддалі у пакутах...
Апранулася восень у дождж,
Капялюшык крывёй набрынялы..
Побач з намі, вакол ды і ўздоўж -
Успамін пра Радзіму апалы....