Я – Жанчына, я заўжды Жанчына. Будзе снег на холадзе звінець, Пацерак не скіне арабіна- Будзе і дрыжэць і чырванець. Выстаіць, не змерзне, не завяне. Выбаліць красу сваю скрозь золь, Каб затым, як сонца ласкай гляне,- Выплакаць слязой нябачнай боль