Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Арэлі дзяцінства

Яшчэ не ацэнена

Абмытыя дажджом
дзіцячыя арэлі
пелі
і песцілі
таго, каго
сустрэлі
праз дваццаць год:
не белабрысым хлапчуком,
а юнаком
са сталым сэрцам...
Абмытыя дажджом
дзіцячыя арэлі
старэлі
і не пазналі ўжо
таго, каго
сустрэлі
праз дваццаць год...
I раптам
пець-рыпець
арэлі перасталі,
напэўна,
юнака
таго
яны пазналі...
Ляжыць мая рука
на іх
халоднай сталі...
Ды гушкануўся ўміг,
нібы грыбочак,
мой белабрысенькі
малы сыночак.