Аса жыгнула.
Аса ўджаліла брыво,
Жыгнула трапна,
Аж скаланулася нутро,
Аж працяло да пятак,
Аж паўвока заплыло,
Пухір надула -
Аса ўджаліла брыво…
Аса жыгнула…
Асы ўчынак не віню,
Не галашу праклёны,
Сабе ж, жадаю, самаму
Быць з гэткай абаронай.
-15.07.17.