АСАННА
Дарога ў асенні верас – Мая. А твая ўся – з маю. Ты ў лета прачыніш дзверы, Што я за сабой зачыняю.
Я міма прайду – не гляну. Маіх бранзалетаў звёнцы Спяюць за мяне асанну: -- Так не глядзяць на сонца…