Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Асенні сум.

Сярэдняя: 3.8 (19 галасоў)

И всё здесь повторяется.
И всё здесь неповторно.
Ничто не возвращается
В круженье иллюзорном.
Л.Воронова

Асенні сум... Фіранкі, нібы краты...
Накрыла бездань шэрая прасцяг.
Імжою подых восені працяты,
І грэе голуб пер’ем мокры дах.

Не б’юцца ў вокны рэхам гукі колаў,
Дрымотры свет у палоне туманоў.
А далягляд надзеў башлык на голаў,
Як сховішча ад слоты і дажджоў.

Гайдаецца у думках сум спавіты
І так яго не хочацца згубіць,
Як гэты дзень, што сыплецца праз сіта,
І дождж, што больш не будзе марасіць.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118110105884