Ашукаўся стары верабей на мякіне...
Думаў — ласкам і ўцехам ня будзе канца.
А цяпер паціхеньку, па кропельцы гіне,
Каб мянушкі займець — слепака і глушца.
Твар у зморшчынах, чуб пасівелы, злыселы
Пастаянна талдычаць яму, што сьпярша
Не жанчыны ўцякаюць, а ўласнае цела...
Не бядуй, верабей! Засталася душа...
мудра
мудра