Аступіўся зноў чалавек-бядак.
Што глядіш сабрат раўнадушна так?
Сто разоў хадзіў,каяўся ў грахах.
Зараз зноў прыйшоў,але ў сэрцы жах.
Вартаўнік сядзіць каля брамы там.
Мусіць не пусціць цябе ў Боскі храм.
Вочы ў цябе заплылі зусім.
І нага баліць.Боты ўсе знасіў.
"Ну пайшоў,пашоў.Колькі ўжо казаць?"
"Пашкадуй,прашу,дай хоць пастаяць."
"Ад цябе смярдзіць.Замінаць людзям."
"Мне душа баліць.Гэта ж Боскі храм."
"Толку што табе? Шмат разоў хадзіў."
"Памаліцца я так бацюшку прасіў.
Гора ў мяне..."Пахіснуўся ён
І адчуў:з нябёс працінае звон.
Звон такі,як боль
У яго ў грудзях.
Звон такі,як соль
На яго вачах.
Раптам чутна стала
У храме святароў:
"Слава ў Вышніх! Слава!"
Хай жыве Любоў.